Млын моды апране беларускіх спартсменаў

10 апреля 2013

У фінале фестывалю-конкурсу на подыум выйдуць прызёры Алімпійскіх гульняў у Лондане і Адкрытага чэмпіяната Беларусі па  хакеі. Дызайнеры прэзентуюць альтэрнатыўныя варыянты спартыўнай экіпіроўкі. Усяго падчас фіналу  мадэльеры пакажуць звыш сотні аўтарскіх калекцый.  Лепшых куцюр’е вызначаць міжнародныя эксперты ў галіне фэшн-індустрыі.


Імёны пераможцаў агучаць 3 мая падчас заключнага этапа конкурсу Млын моды. Свой выхад на біс яны здзейсняць і на другі дзень моднага шоу. Па-ранейшаму`галоўным прызам для мадэльераў стануць стажыроўкі за мяжой.