МНС запусціла традыцыйную акцыю "За бяспеку разам"

17 октября 2016

З надыходам  першых халадоў і пачаткам ацяпляльнага сезона ў Беларусі сур'ёзна расце лік пажараў.  Таму МНС запусціла традыцыйную акцыю "За бяспеку разам". Ратавальнікі правераць грамадскія месцы і жылыя дамы  на гатоўнасць  да ацяпляльнага сезона. МНС таксама заклікае звярнуць увагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электраправодкі.