"Мастацкая лiтаратура" і Саюз пісьменнікаў Беларусі прадэманструюць свае навінкі ў фінальны дзень Мінскай кніжнай выставы-кірмашу

26 марта 2023

Фінальны дзень сёння і XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Свае навінкі прадэманструюць  выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таксама наведвальнікаў чакаюць больш як 430 экспанентаў з 20 краін, майстар-класы, ворк-шоп і творчая сустрэча з пісьменнікам  Леанідам Юзэфовічам. Ля стэндаў  госці выставы могуць атрымаць кнігі з аўтографамі аўтараў і выйграць прызы ў віктарыне "Ці ведаеш ты нашу класіку?". На галоўнай сцэне  Прэзідэнцкая бібліятэка прэзентуе праект "Беларусь стваральная". Ён прысвечаны Году міру і стваральнай працы. Урачыстая цырымонія закрыцця адбудзецца ў тры гадзіны дня.