Маштабную шоу-праграму рыхтуе МТЗ да свайго дня нараджэння

27 мая 2017

Балет у выкананні знакамітых трактароў "Беларус"! Маштабную шоу-праграму рыхтуе Мінскі трактарны завод да свайго дня нараджэння - 71-годдзя. Арганізатары запрашаюць прыходзіць з дзецьмі - іх будуць забаўляць роставыя лялькі і аніматары. Свята пачнецца сёння ў 3 гадзіны дня. Трактарны балет запланаваны на палову сёмай вечара. Піруэты будуць выконвацца пад музыку Пятра Чайкоўскага. Каля 8-мі гадзін вечара пачнецца канцэрт з удзелам артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы, у 22:30 - светлавое шоу і гарызантальны феерверк.

На пляцоўцы ля трактарнага на працягу дня будзе працаваць і наша здымачная група. Усе самыя цікавыя кадры мы пакажам у 15-гадзінным выпуску навін і ў "Панараме".