Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўзяло на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на тавары да школьнага сезона

23 августа 2023

Цэнаўтварэнне на школьныя тавары на асаблівым кантролі ў МАРГ. Толькі за мінулы тыдзень праверылі каля 70 аб'ектаў, якія рэалізуюць школьныя тавары. Не абышлося без парушэнняў: пяці суб'ектам вынесены рэкамендацыі па навядзенні парадку.

Работа будзе прадоўжана. Асобныя кантрольныя мерапрыемствы будуць праведзены на школьных базарах, якія працуюць у рэгіёнах у выхадныя дні.