Маршруты выставачных пляцовак Мінска ў выхадныя дні - у рубрыцы "Праменад"

16 июля 2021

Не толькі галасамі хэдлайнераў, але і культурнай праграмай інтрыгуе фестывальны Віцебск. Абласны краязнаўчы - месца прыцягнення калекцыянераў. На лакацыі філатэлістычныя зборы з 80 калекцый. А ў канцэртнай зале сапраўдны арт-хаас: мікс жывапісу і фотамастацтва. Ёсць у афішы і пункт, які зацікавіць сталічнага гледача. У музгісторыі беларускага кіно запусцілі марафон анімацыі аўтарства нацыянальнай кінастудыі. Да пачатку жніўня плануюць паказаць адразу 8 мультфільмаў. Якія маршруты падрыхтавалі выставачныя пляцоўкі Мінска - даведаемся разам у рубрыцы "Праменад".


Расказвае Дар'я Тарасава.


Назад у плёначную эпоху. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прапануе раздзяліць пакуты выбару з майстрам кадра. Як свае лепшыя здымкі прыкмячаў заснавальнік мінскай школы фота Валерый Лабко, падкажуць кантрольныя адбіткі. На пазітывах знойдзем і рэмаркі самога аўтара.


Фатаграфію дня заўтрашняга пачаў здымаць яшчэ ў 80-ых. Майстар партрэтнага і вулічнага здымка хоць нарадзіўся ў незалежнай (Украіна), але стаў антрэпрэнёрам беларускай школы фатаграфіі. Фіксаваў не толькі паўсядзённыя сцэнары і тыпажы выпадковыя. Знайшоў ракурсы і для знакамітай лэдзі Капулеці - Таццяны Шаметавец. Чорна-белыя сюжэты ў арыгіналах - уласнасць прыватных калекцыянераў і сям'і аўтара. Да юбілею ўспаміны паслядоўнікаў сабралі ў поўны метр - маналог пра настаўніка. 


Кнігу з гравюрамі гэтага аўтара ў сваёй бібліятэцы маюць Папа Рымскі Бенядзікт XVI і нават каралева Лізавета. Адзін з самых дарагіх беларускіх графікаў святкуе нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва - аўтарскім праектам з пазнакай "міфалагічны сюрэалізм".


Як аб зорцы беларускай графікі пра Юрыя Якавенку загаварылі пасля гучнай серыі "Архіпелаг", прысвечанай сучаснай прозе. А вось гэтыя ўжо "Астральныя нацюрморты" адзін з лепшых вучняў Шаранговіча стварыў пад уплывам японскай класічнай графікі апошніх стагоддзяў. Друкуецца на нямецкім трафейным станку. Майстэрня аўтара як і стыль - не пра трывіяльнасць, працуе ў адной з былых воданапорных вежаў Гродна.


Тэма прыроды і чалавека раскрытая. На дваіх залы галерэі Шчамялёва дзеляць Андрэй Равякоў і Алёна Кашаленка. Аўтары знаёмяць з анімалістычнай эстэтыкай. Галоўныя партыі ў сюжэтах аддаюць жывёлам. Адлюстроўваць вобразы звяроў на палотнах імкнуліся і майстры эпохі Адраджэння. Сярод іх - містыфікатар святлацені - Рэмбранд.


Не толькі галасамі хэдлайнераў, але і культурнай праграмай інтрыгуе фестывальны Віцебск. Абласны краязнаўчы - месца прыцягнення калекцыянераў, на лакацыі філатэлістычныя зборы з 80 калекцый. А ў канцэртнай зале сапраўдны арт-хаас: мікс жывапісу і фота мастацтва.


Стагодзе таму крытыкі называлі іх творчасць "вартым жалю юродзтвам", сёння карціны мастакоў "Званковага валета" прызнаныя тымі эпатажнымі інтанацыямі, якія назаўсёды змянілі ход гісторыі рускага мастацтва. Сплаў колеру і гучных заяў ўжо ў Нацыянальным мастацкім. Такім быў арт-дайджаст гэтага тыдня. Сачыце за навінамі ў рубрыцы "Праменад" кожную пятніцу і выбірайце свой культурны маршрут.