Марафон "75" працягвае падарожжа па краіне

17 июня 2019

Моладзевы марафон "75" працягвае падарожнічаць па краіне. Сёння ў Жодзіна. Актывісты ўсклалі кветкі да манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі. Пяцёра сыноў Анастасіі Купрыянавай аддалі свае жыцці ў барацьбе за мір на роднай зямлі. 

Каманда марафону ўжо на шляху ў Віцебскую вобласць. У кожным горадзе ўдзельнікі збіраюць гісторыі пра баявыя подзвігі беларусаў. Гэтая інфармацыя патрапіць у памятны альбом, які прэзентуюць у Дзень Незалежнасці.