Магістранты з Казахстана стажыруюцца ў гродзенскім універсітэце

30 марта 2016

Магістранты з Казахстана выбралі гродзенскі ўніверсітэт для сваёй замежнай стажыроўкі. Больш як 20 будучых магістраў эканомікі з Астаны змаглі пашырыць свае навуковыя даследаванні, атрымаць кансультацыі ў беларускіх прафесараў, а таксама праслухаць лекцыі па фінансавых дысцыплінах. Такі праект здольны надаць новы імпульс.

Гродзенскі ўніверсітэт актывізуе міжнародныя стажыроўкі. У найбліжэйшы час тут чакаюць прадстаўнікоў Польшчы і Літвы. Такая акадэмічная мабільнасць дазваляе і беларускім студэнтам набыць замежны вопыт.