Лукашэнка наведае выставу навуковых дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная"

20 января 2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мінску наведае выставу навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная", піша БелТА.

Арганізаваць такую выставу кіраўнік дзяржавы даручыў летась у кастрычніку на сустрэчы са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым. 

Экспазіцыя пройдзе 20-22 студзеня на базе Нацыянальнага выставачнага цэнтра "БелЭкспа" (Мінск, пр. Пераможцаў, 14). Для наведвальнікаў свабодны ўваход 21-22 студзеня з 10:00 да 17:30.

Свае дасягненні і распрацоўкі прадэманструюць навукоўцы НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі. На выставе больш за 400 экспанатаў. Сярод іх натурныя ўзоры (у тым ліку буйнагабарытная тэхніка), макеты, мультымедыйныя прэзентацыі на вялікіх экранах.

Мэта мерапрыемства - дэманстрацыя найноўшых навуковых распрацовак беларускіх вучоных і студэнтаў, а таксама прапаганда дасягненняў навукі, арыентаваная на шырокую аўдыторыю.