Лукашэнка: На сённяшні дзень ніякай вайны, нам яна не патрэбна

21 октября 2022
Беларусі сёння ніякая вайна не патрэбна. Наша армія перш за ўсё скіравана на абарону сваёй тэрыторыі, а не нападзенне. Таму і распрацоўваюцца адпаведныя ўзоры ўзбраення.

Такія заявы зрабіў сёння Прэзідэнт, знаходзячыся ў Брэсцкай вобласці. Беспілотнікі-разведчыкі, ударныя комплексы, лазерная і электрамагнітная зброя - на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі сёння сабралі лепшае ўзбраенне беларускай распрацоўкі. Якасць і патэнцыял ацаніў Галоўнакамандуючы. 

Беларускія беспілотныя лятальныя апараты зарэкамендавалі сябе добра, попыт на іх ужо вялікі. Сваімі ўражаннямі Прэзідэнт падзяліўся з журналістамі. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь гарантуе сваю бяспеку і не мае намер закрываць межы. І чарговы раз прагучала: мы ні на каго не збіраемся нападаць, толькі робім усё для абароны сваёй краіны. 

У размове з журналістамі закранулі самыя розныя тэмы - бяспека, урокі Украіны, фарміраванне структуры ўлады па новай Канстытуцыі.