Найлепшых настаўнікаў ушаноўвалі напярэдадні прафесійнага свята

25 сентября 2017

Найлепшых настаўнікаў ушаноўвалі сёння ў сталіцы напярэдадні прафесійнага свята. Сёлета ганаровыя граматы, лісты падзякі і сімвалічныя статуэткі ведаў – дэкаратыўных соў - за ўзорную працу атрымалі 40 выкладчыкаў матэматыкі, хіміі, біялогіі і іншых прадметаў. У школах, гімназіях і каледжах сваіх настаўнікаў віншуюць і вучні. Яны рыхтуюць музычныя, харэаграфічныя і гумарыстычныя нумары. На гэтым тыдні падвядуць вынікі і рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года».

Акрамя афіцыйнай часткі для гасцей падрыхтавалі насычаную забаўную праграму: тэматычныя фотазоны і музычны падарунак ад духавога аркестра.