Лепшых сувязістаў Беларусі ўзнагародзілі за бездакорную службу і самаадданую працу

25 октября 2021
З нагоды прафесійнага свята лепшых сувязістаў Беларусі ўзнагародзілі за бездакорную службу і самаадданую працу. Урачыстая цырымонія прайшла на базе 86-й брыгады сувязі ў Мінскім раёне. Ганаровыя граматы і падзякі атрымалі амаль тры дзясяткі ваеннаслужачых-сувязістаў. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама ветэраны Узброеных Сіл, асабовы склад і навучэнцы Сувораўскага ваеннага вучылішча. Нагадаем, сёлета спаўняюцца 102 гады з дня ўтварэння войскаў сувязі.

Укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій і шанаванне традыцый -  гэта тое, што зараз складае аснову працы войскаў сувязі. Падчас свята госці змаглі азнаёміцца з узорамі ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Наведалі яны і мясцовы музей. У ім каля тысячы рэдкіх экспанатаў, найстарэйшаму больш за 70 гадоў.