Лепшых следчых выбралі ў Гомельскай вобласці

26 октября 2019
Сярод удзельнікаў  маладыя спецыялісты, стаж якіх меншы за два гады. Журы ацэньвала веды заканадаўчай базы, фізічную падрыхтоўку і працу на месцы злачынства. Выявіць сляды правапарушальнікаў і зафіксаваць іх на фотакамеру трэба было за пэўны час. А гэта  паказчык аператыўнасці. На конкурсныя месцы здарэння выехала і Ганна Кавалёва.

На барацьбу са злачыннасцю яны ідуць з фотаапаратамі і лінейкамі. І, як ні дзіўна, нават такія банальныя рэчы часам дапамагаюць злавіць злачынца. Наколькі добра гэта робяць следчыя Гомельскай вобласці,  паказаў прафесійны конкурс маладых супрацоўнікаў.

Майстэрства дэманструюць на такіх лакацыях. Напрыклад, гэта, паводле легенды, гараж. Хутчэй за усё тут была наркалабараторыя. Захаваліся сляды, і менавiта яны могуць прывесці да зламыснiка.

А на гэтай пляцоўцы напярэдадні двое распівалі спіртное. Вечар для гаспадара кватэры скончыўся трагічна. Яго госць учыніў забойства і вынес з дома ўсе каштоўныя рэчы. Але пра гэта канкурсанты павінны здагадацца самі па выніках агляду месца злачынства. Задача - зафіксаваць усе дэталі здарэння і скласці фотатабліцу.

Дарэчы, амаль палова ўдзельнікаў - прадстаўніцы прыгожага полу. І як паказвае статыстыка, у радах следчых іх становіцца толькі больш. Прычым дзяўчаты не з баязлівых. Любое злачынства раскладуць па фактах за лічаныя хвіліны.

Акрамя ведання заканадаўства, крымінальнага права і крыміналістыкі, канкурсанты павінны былі прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку. Іх чакала здача нарматываў па бегу, падцягванні і валоданні баявымі прыёмамі.

За права быць лепшымі ў рэгіёне следчыя змагаліся некалькі дзён. Пераможцы ў лістападзе прадставяць Гомельскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Мінску.