Лепшыя салдаты тэрміновай службы зараз атрымалі ўзнагароды

16 ноября 2020

За старанні ў вучобе і самааддачу ў воінскай справе. Лепшыя салдаты тэрміновай службы зараз атрымліваюць узнагароды.

Узнагароды лепшым салдатам тэрміновай службы

Урачыстасці сёлета праходзяць лакальна - на тэрыторыі вайсковых часцей ці па месцы працы бацькоў ваеннаслужачых. Ім уручаюць падзякі за добрае выхаванне сыноў, а салдатам - падарункі: гадзіннікі з гравіроўкай ад міністра абароны Беларусі.

Вынікі навучальнага года ў розных вайсковых часцях будуць падводзіць на працягу тыдня. Нагадаем, такія мерапрыемствы праходзяць штогод.