Асабісты фонд кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі змогуць фарміраваць на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп

25 марта 2015

Асабісты фонд кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі змогуць сфарміраваць яшчэ на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп, а Цэнтрвыбаркам краіны ўпершыню ўвядзе спецыяльную сістэму галасавання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Асаблівасці маючай адбыцца палітычнай кампаніі сёння сталі галоўнай тэмай вялікага навукова-практычнага семінара, арганізаванага ў Акадэміі навук для прадстаўнікоў найбуйнейшага грамадскага аб'яднання краіны. 

Абмяркоўваючы з удзельнікамі форуму падрыхтоўку да галоўнай палітычнай падзеі года, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына са шкадаваннем канстатавала слабую актыўнасць большасці грамадскіх аб'яднанняў і нават палітычных партый. Акрамя "Белай Русі", якая першапачаткова падышла да ўдзелу ў выбарчай кампаніі адказна, арганізавана і прафесійна, зацікаўленасць да гэтай тэмы на дадзены момант, заявіла Лідзія Ярмошына, з больш як 2 тысяч афіцыйна зарэгістраваных грамадскіх арганізацый выяўляе толькі Беларускі саюз моладзі.

Што тычыцца канкрэтна арганізацыйных асаблівасцяў будучай палітычнай кампаніі, то адным з новаўвядзенняў стане спецыяльная сістэма галасавання для выбаршчыкаў са слабым зрокам. Больш за тое, адаптаваны для іх будзе і сайт Цэнтрвыбаркама. Такім чынам, паводле слоў кіраўніка ЦВК, Беларусь увайшла "ў агульнасусветны трэнд садзейнічання людзям з абмежаванымі магчымасцямі".