Летнія тэрасы кафэ і рэстаранаў працягваюць сваю працу

22 октября 2019
Такі цёплы кастрычнік, безумоўна, уплывае і на гарадское жыццё. Летнія тэрасы кафэ і рэстаранаў у гэты перыяд звычайна завяршаюць сваю працу, але сёлета з улікам такога цёплага кастрычніка  пераходзіць на зімовы рэжым пакуль не плануюць.

Працягваюць працаваць пункты пракату веласіпедаў і электрасамакатаў. Атрымаць асалоду ад цёплага надвор'я і пракаціцца па гарадскіх вуліцах можна будзе як мінімум да 1 лістапада.