Лячэнне хворых з COVID у цэнтры ўвагі прэзідэнта

27 ноября 2020

Пра COVID, сучаснае лячэнне пацыентаў, урачоў і беларускі вопыт барацьбы з каранавірусам. Прэзідэнт сёння пабываў у 6-й бальніцы, пагутарыў з калектывам і нават зайшоў у чырвоную зону.

Медыцынскую дапамогу хворым тут аказваюць больш як тысяча супрацоўнікаў. З пачатку эпідэміі ў клініцы дапамаглі пяці з паловай тысячам людзей з COVID. Зараз ва ўстанове знаходзяцца 767 пацыентаў, з іх 28 - у рэанімацыі. Сярэдняя зарплата ў бальніцы за кастрычнік - больш чым 2200 рублёў, а ва ўрачоў рэанімацыі - каля сямі - дзевяці тысяч. За кошт гэтых надбавак маладыя спецыялісты пабудавалі кватэры. У Беларусі працягвае расці захворванне пнеўманіямі. У стацыянарах - больш за 25,5 тысяч пацыентаў, што значна вышэй за гадавы ўзровень.

Прэзідэнт: Каранавірус перастаў быць толькі медыцынскай праблемай

На сустрэчы з калектывам бальніцы кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: высокае захворванне на каранавірус - вельмі сур'ёзная праблема для краіны і для яго як кіраўніка. Хоць Беларусь ужо сутыкалася з пагрозай у першую хвалю і паспела напрацаваць вопыт. Важна не дапусціць панікі. А сам каранавірус - ужо даўно перастаў быць толькі медыцынскай праблемай. Даплаты за працу з хворымі на каранавірусную інфекцыю захаваюцца.

Прэзідэнт пра COVID: Мы прайшлі шлях правільна

"Важна, што ўвесь свет упэўніўся, што мы тады прайшлі гэты шлях правільна, - канстатаваў беларускі лідар. - Мы гэты шлях прайшлі годна - адзіныя ў свеце".

Прэзідэнт анансаваў сур'ёзныя змены ў сістэме медадукацыі. Заявіў, што беларусам варта займацца вакцынай і заўважыў - мае намер у найбліжэйшы час наведаць шэраг медустаноў, якія задзейнічаны ў барацьбе з каранавірусам. Шмат гаварылі сёння і пра геапалітыку, уплыў сучасных медыя на грамадства, а таксама тэхналогіі каляровых рэвалюцый і дзеянні нашых заходніх суседзяў. Падрабязнасці - у вячэрніх выпусках.