Лама нарадзілася ў сталічным заапарку

15 ноября 2019
Падарунак да Новага года ўжо ў сталічным заапарку. Там нарадзілася лама. Яна адразу ж  пасялілася ў вальеры са сваімі бацькамі. Да  трох месяцаў  жывёліна будзе  харчавацца  матуліным малаком, але ўжо хутка  пачне  адаптавацца да звычайнай ежы: сена, збожжа ды агародніны. Дарэчы,  папаўненні ў сям'і  лам звычайна бываюць вясной ці летам. Пазапланавы прыплод стаў  выключэннем. У заапарку тлумачаць, што  анамаліі няма.

Алена Бадрова, навуковы супрацоўнік Мінскага заапарка:  "Добра, што гэта самка, што гэта дзяўчынка, канкурэнцыі з татам не будзе. Таму што калі два самцы, тата і сын, яны паміж сабою могуць правы прад'яўляць. А калі самка, гэта добра, гэта статак будзе, гарэм у нашага самца".

Даваць мянушку  малой не спяшаюцца, чакаюць, пакуль яна пачне праяўляць характар. Дарэчы, гэта сям'я -  адзіныя прадстаўнікі  лам у нашым заапарку.