Л. Ніжэвіч: Мы ўсе хочам перамен, але ўсё трэба вырашаць на законным узроўні

26 августа 2020
Сёння галоўнае - не дапусціць расколу ў грамадстве, праводзіць перамены законным шляхам і памятаць, што любыя забастоўкі - гэта адкат назад. 

Такім меркаваннем падзялілася Людміла Ніжэвіч. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў прапаноўвае перанесці  "вулічнае ажыўленне" за круглы стол. Парламентарыі чакаюць ініцыятыў ад беларусаў і гатовыя абмяркоўваць любыя спрэчныя пытанні. 

 Л. Ніжэвіч: Забастоўкі - гэта адкат назад 


Людміла Ніжэвіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Сітуацыя, якая складаецца ў краіне, яна не можа не насцярожваць. І болем аддаецца ў сэрцы кожнага нашага чалавека. Думаю, абмяркоўваюцца гэтыя пытанні не толькі на працы, але і дома. Таму што мы сапраўды занепакоеныя, як будзем далей жыць. Але, паверце мне, мы так доўга ўсё гэта стваралі, і сёння разбурыць, зламаць гэта - проста немагчыма. Кожны чалавек не дазволіць сабе гэта зрабіць. Трэба проста разумець, што за любым дзеяннем будуць нейкія наступствы. Добрыя яны, дрэнныя... Але забастоўкі - гэта ўсё адкат назад.

А мы жадаем наперад, мы жадаем рухацца. Я разумею, што сёння самае галоўнае - не дапусціць расколу ў грамадстве. Мы ўсе хочам перамен. І перамены будуць, таму што па-іншаму ніяк. Таму што жыццё рухаецца наперад. Але ўсе перамены трэба вырашаць законным шляхам, на законным узроўні.  Мы, як парламентарыі, заўсёды адкрытыя. Мы не толькі самі ініцыюем, мы чакаем ініцыятыў. Жадалася б, каб гэтае ажыўленне, якое сёння адбываецца на вуліцах, яно перанеслася ў кабінеты, за круглы стол. І тады, я думаю, усё ў нас атрымаецца. Але сёння страціць краіну, суверэнітэт наш, незалежнасць, імідж, які мы так доўга стваралі, - проста немагчыма.

Л. Ніжэвіч: Дзе прадаюцца бела-чырвоныя флагі, калі гэта не арганізаваная акцыя?

 
Што б ні гаварылі - мы таксама глядзім прэсу, чытаем розныя каналы,  і трэба глядзець на сітуацыю рэальна. Дзе ў нас у краіне прадаюцца флагі? Дзе ў нас прадаюцца бела-чырвоныя флагі, калі гэта не арганізаваная акцыя? Зноў вяртаючыся да гэтых сацыяльных сетак, калі стаіць пытанне купіць кветкі ў школу, колькі ідзе абмеркаванняў. А зараз стаіць кожны з кветачкай, з флагам. Гэта адназначна ўсё арганізавана. І наступствы,  і, на жаль, сумны вопыт - ён ёсць. І колькі ў тых жа сацсетках людзей, якія гэта ўжо ўсё прайшлі.
 

Л. Ніжэвіч: Мы моцныя былі тым, што былі адзіныя 


І пішуць нам, беларусам, трымацца ўсім разам. Думаю, што трэба з гэтага рабіць правільныя высновы. І чым хутчэй, тым лепш. Мы моцныя былі тым, што мы былі адзіныя, што нас не раскалолі і не адводзілі. Таму мы былі моцныя, незалежныя і гэтым ганарыліся. Я жадаю, каб мы такімі ж і заставаліся".