Курсы падрыхтоўкі праваахоўнікаў да барацьбы з дзіцячай парнаграфіяй прайшлі ў Мінску

2 декабря 2013

Курсы падрыхтоўкі праваахоўнікаў да барацьбы з дзіцячай парнаграфіяй у Сетцы прайшлі ў Мінску на базе Акадэміі МУС. Пяць дзён прадстаўнікі з розных краін спрабавалі зразумець, ці магчыма не дапусціць такога факту. Міліцыянерам расказвалі пра тое, як распазнаць чалавека, здольнага на такі ўчынак, як распаўсюджванне порна з удзелам дзяцей. Таксама аператыўнікі вывучалі тактыку правядзення следчых дзеянняў па такіх крымінальных справах.


Прадстаўнікі з Украіны і Малдовы расказалі, як з гэтымі праблемамі вядуць барацьбу ў іх краінах. А госці з Вялікабрытаніі правялі свой калі можна так сказаць майстар-клас. Пасля заканчэння курсаў усе слухачы прайшлі сумоўе. Многія з удзельнікаў атрымалі сертыфікаты.