Купонны сэрвіс карыстаецца ўсё большай папулярнасцю ў беларусаў

11 августа 2013

Інтэрнэт-праект, які прапаноўвае шырокі спектр скідак і акцый ад магазінаў, салонаў прыгажосці, турыстычных кампаній і т.д., з'явіўся ў нашай краіне 3 гады таму. Сёння па такой схеме працуюць адразу некалькі беларускіх сайтаў.


Купоны - гэта рэальная эканомія або рэклама кампаній, высвятляла Таццяна Кучун. Працэдура простая: зарэгістравацца на сайце, выбраць сярод усёй разнастайнасці скідак і акцый тую, якая патрэбна вам. Я, напрыклад, люблю картынг. Аплаціць яе і раздрукаваць купон, які прышлюць вам на электронную пошту. Зараз я змагу ажыццявіць два заезды на картах па цане аднаго.


Купон гэта яшчэ не купля тавара або паслугі, а толькі права скарыстацца скідкай. У Беларусі ўжо дзясятак падобных сайтаў. Яны ведаюць адрасы распрадажаў у магазінах, лепшыя цэны на медыцынскія паслугі, шынамантаж і абеды ў рэстаранах. Кошт купона ў 5-20 тысяч выглядае сімвалічным у параўнанні з прапанаванай скідкай.


Купоннымі сэрвісамі часта карыстаюцца рэкламадаўцы, якія прапаноўваюць нешта новае, эксклюзіўнае, дарагое, а таксама кампаніі, якія толькі выйшлі на рынак. Яны гатовыя працаваць з мінімальным прыбыткам. Галоўнае - набраць кліенцкую базу.


Развіццё папулярнасці такіх рэсурсаў карысна для павышэння якасці сэрвісу. Кожным пакупніком пачынаюць даражыць, бо пры дапамозе Інтэрнэту задаволены пакупнік прывядзе дзесяць новых, а незадаволены раскажа тысячам.


Толькі 10% аўдыторыі купонных сайтаў карыстаюцца дадзеным сэрвісам кожны тыдзень, і 20% - раз за месяц. Пакуль купоны ў Беларусі набіралі папулярнасць, вопыт Амерыкі і Еўропы паказаў, што цікавасць кампаній да такога сэрвісу паступова астывае. Людзі прыходзяць па радыкальныя скідкі, не жадаючы заставацца пасля завяршэння акцый.