Купалле будуць святкаваць па ўсёй Беларусі

6 июля 2014

Купалле сёння будуць святкаваць па ўсёй Беларусі. У Вязынцы - на радзіме Янкі Купалы - збяруцца літаратары, фальклорныя калектывы, майстры народных рамёстваў. Сярод ганаровых гасцей - прадстаўнікі Пушкінскага музея-запаведніка Расіі. Таксама ў праграме кветкавы этнафэст (дарэчы, ён пройдзе ўпершыню) і конкурс на пляценне купальскага вянка.


Этнічныя паці сёння пройдуць і ў Мінску. Увесь абрад Купалля - з абліваннем вадой, кіданнем вянкоў і іншымі традыцыямі - у Лошыцкім парку і заапарку гледачам прадэманструюць лясуны, русалкі і ведзьмы. Таксама будзе шмат музыкі, феерверкаў і, вядома, святочнае вогнішча.