Кульмінацыяй урачыстасцяў стане святочны салют

31 декабря 2018

Убачыць маляўнічую феерыю беларусы і госці сталіцы змогуць з розных месцаў.

Такім чынам, навагодні феерверк пачнецца ў 1:30 і прадоўжыцца 11 хвілін ля Палаца спорту. Гледачоў чакае лазернае шоу ў арыгінальным музычным суправаджэнні. Салют запусцяць і на дзвюх галоўных пляцоўках у Фрунзенскім раёне: а палове другой - каля Лядовага палаца спорту, а роўна ў дзве гадзіны - у парку Уга Чавеса.