Кульмінацыяй святкавання Дня Незалежнасці стане акцыя "Праспяваем гімн разам!" і святочны салют

3 июля 2018

Кульмінацыяй святкавання Дня Незалежнасці стане акцыя "Праспяваем гімн разам!" і, вядома, святочны салют. У 22:55 беларусы ў розных кутках краіны ва ўнісон праспяваюць вядомыя кожнаму радкі: "Мы, беларусы, мірныя людзі". Гэты праект стаў добрай традыцыяй сучаснай Беларусі, ён сапраўды аб'ядноўвае. Бо выкананне гімна - прызнанне ў любові і адданасці сваёй Радзіме, пажаданне ёй міру і росквіту.

Роўна ў 23:00 неба Мінска расфарбуе святочны феерверк. 30 залпаў будуць дадзеныя з шасці пунктаў сталіцы. Феерверк асвеціць неба сталіцы ля стэлы "Мінск - горад-герой", у мікрараёне Уручча, каля пасёлка Навінкі, у раёне вадасховішча Дразды, у мікрараёне Чыжоўка, а таксама на полі аэрапорта Мінск-1.