Хто на каго нападаў на польскай мяжы? Заходнія СМІ падаюць інфармацыю зусім наадварот

21 ноября 2021

Выматаныя бежанцы, якія замярзаюць, - зброя Беларусі, што аб’явіла вайну Еўрасаюзу? Гучыць абсурдна, але менавіта так падаюць заходнія журналісты  тое, што адбываецца, сваёй шматмільённай аўдыторыі. 


Журналіст CNN Мэцью Чанс так самазабыўна вяшчаў з перадавой, што замест слова "камень" у руках курдскага хлопца многія пачулі "ракета". Не, тут Мэцью не схлусіў. Камянямі паспрабавалі дастукацца да еўрапейскіх сэрцаў людзі, якія ў адчаі. Камяні не даляцелі.


Затое працягвае гучаць гулкае рэха з рупараў заходняй прапаганды аб беларускай правакацыі, агрэсіўнасці Расіі і гераічнай Польшчы. Польскі ўрад як быццам выхваляецца прымяненнм супраць няшчасных  жанчын і галодных дзяцей хімікатаў і святлошумавых гранат. Выслужваецца перад Еўрапейскім саюзам у надзеі адкупіцца ад паўтарамільённага штрафу, які наклаў на Варшаву Еўрапейскі суд за вяршэнства польскіх прыярытэтаў над еўрапейскімі. 

Зрэшты, прыцэл Варшавы яшчэ далей - на Вашынгтон. Польшча ахвотна прыме ў сябе ядзерную зброю НАТА, калі Германія адмовіцца. У гэтым Дуда запэўніў генеральнага сакратара альянсу. Польскі рэжым упэўнены, што выкананне волі ЗША - гэта панацэя ад любой беззаконнасці. Але адказваць давядзецца, і не толькі перад бежанцамі, але і перад усім светам.

Расказвае Лізавета Казакова (відэа).




Тэгі:

#Мигранты