Крыты луна-парк з'явіўся ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска

21 декабря 2015

Танцы з дыназаўрамі, музычны робаансамбль і чатырохпавярховы дзіцячы лабірынт - у гандлёвым цэнтры Мінска запрацаваў самы вялікі ў нашай краіне крыты луна-парк. На трох тысячах квадратаў - больш як паўсотні атрыкцыёнаў для дзяцей і дарослых. Гульні і спектаклі праходзяць пад акампанементы механічнага робаансамбля. Але галоўнай славутасцю парка сталі дыназаўры-аніматронікі. У стылізаваным пад трапічны лес памяшканні 11 старажытных рэптылій спяваюць, танцуюць і дзеляцца з наведвальнікамі гісторыямі пра сябе.

Усе насельнікі такога трапічнага лесу выраблены ў Беларусі. На мантаж дэкарацый і робатаў спатрэбілася каля двух месяцаў. Луна-парк юрскага перыяду працуе кожны дзень з 11 да 22 гадзін.