Крымінальныя здарэнні і расследаванне гучных спраў зараз і на афіцыйным сайце СК

12 сентября 2014

У дзень нараджэння ведамства запрацаваў новы інтэрнэт-партал.


Тры гады на варце. Чарговая памятная дата Следчага камітэта. 12 верасня 2011 года быў падпісаны ўказ Прэзідэнта аб стварэнні ведамства. За гэты кароткі перыяд афіцэры Следчага камітэта расследавалі больш як 400 крымінальных спраў. За гэты час палепшаныя якасць і аператыўнасць папярэдняга следства, павялічылася раскрывальнасць злачынстваў, тэрміны расследавання крымінальных спраў сталі меншымі, а кампенацыі ўрону ад злачынстваў стала больш.


І сёння на плошчы Дзяржаўнага герба і флага больш як 300 маладых следчых прынеслі прысягу на вернасць Радзіме і прафесіі.


Валянцін Шаеў, старшыня Следчага камітэта Беларусі: Мы правялі наш урачысты цырыманіял, на якім у прысутнасці старэйшых таварышаў, у прысутнасці камандзіраў, у прысутнасці сваякоў наша маладое пакаленне прынесла прысягу на вернасць свайму народу, сваёй Айчыне. І пачуцці адказнасці і абавязку ў такім урачыстым становішчы прымнажаюцца шматразова.