Чырвоны Крыж дапаможа пажылым людзям

23 марта 2020
У Палескім рэгіёне з цэнтрамі сацабслугоўвання насельніцтва супрацоўнічаюць сёстры міласэрнасці Чырвонага Крыжа. Пры неабходнасці яны гатовы даставіць на дом пенсіянерам у любым пункце рэгіёна прадукты і лекі. Зараз толькі ў Гомельскай вобласці  адгунуліся  2 тысячы валанцёраў. Сярод  пастаянных супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа  42 сястры міласэрнасці. Актывісты Чырвонага Крыжа  плануюць расклеіць у грамадскіх месцах і разаслаць адзінокім пажылым людзям  больш  за тысячу лістовак  з рэкамендацыямі па прафілактыцы каранавіруса, ВРВІ і грыпу.