Скарбонка беларускай зборнай папоўнілася 22 медалямі

9 августа 2023

На гэты момант медальны залік выглядае так. Скарбонка беларускай зборнай напярэдадні папоўнілася 22 медалямі, у тым ліку 8 залатымі ўзнагародамі. Наша каманда - на другім месцы. Пяцёрка лідараў па-ранейшаму без змяненняў.

Сёння спартыўная праграма II Гульняў краін СНД максімальна насычаная. У Салігорску цэлы дзень за медалі будуць супернічаць барцы-вольнікі. У Гродне апошнія тры камплекты ўзнагарод разгуляюць цяжкаатлеты. У Мінску ў ціры імя маршала Цімашэнкі падвядуць рысу пад турнірам стралкоў, а ў Магілёве стануць вядомыя ўсе ўладальнікі "золата-серабра-бронзы" ў лучнікаў. Пільная ўвага - і да гульнявых відаў спорту. У Брэсце вызначацца чэмпіёны і прызёры турніру па гандболе, а ў Мінску - зборная Беларусі па пляжным футболе, нагадаем, паспрачаецца за "золата" турніру з камандай Ірана. "Беларусь 5" традыцыйна пакажа самыя яркія спаборніцтвы ў прамым эфіры ў рэжыме пераклічкі.