Канцэрт пад гучанне станкоў і імправізаваная сцэна сярод цэху

8 марта 2014

Аркестр Міхаіла Фінберга павіншаваў цэлую армію ударніц БелАЗа. Па традыцыі з віншаваннямі да 8 Сакавіка артысты едуць у Жодзіна. Прычым на гэты раз падабраўся сапраўды зорны склад у 100 прафесійных музыкантаў. Дарэчы, на сцэну выйшаў і наш голас на Еўрабачанні - Тэа, які віншаваў жалезных лэдзі песняй і нават фірменнай паходкай.


Міхаіл Фінберг, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі, прафесар:


Канцэрт для простых людзей, якія працуюць на гэтым прадпрыемстве. І працуюць вельмі прафесійна і праз гэту прадукцыю Беларусь ведаюць па ўсім свеце. Мы заўсёды прыязджаем сюды з новымі праграмамі і паказваем усе тыя дасягненні, якія ёсць у нашым мастацтве.


Тэа, саліст аркестра, прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне: Спяваем самыя любімыя, самыя вядомыя песні для дарагіх завадчанак БелАЗа, каб выклікаць на іх тварах усмешкі і ўзняць ім настрой, усё ж праца ў іх няпростая. Дарэчы, сёння прайшоўся злёгку па цэху і зразумеў, што вось у гэтыя гіганцкія машыны ўкладзена і жаночая праца.


Дарэчы, усяго на БелАЗе 11 тысяч працоўных, з якіх больш за 4 - жанчыны. Між тым Нацыянальны акадэмічны аркестр сабраў поўную залу. З вясной павіншавалі і салістак калектыву.