Канцэпцыю "Здароўе - 2020" гэтымі днямі абмяркоўваюць у сталіцы

22 октября 2015

Еўрапейская міністэрская канферэнцыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сёння завяршыла другі дзень працы. Вынік - падпісанне Мінскай дэкларацыі - фактычна, збор правіл для медыкаў усіх краін Еўропы на наступныя пяць гадоў. Асаблівая ўвага - здароўю кожнага асобнага чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.

Міжнародны медыцынскі форум пачаў сваю працу напярэдадні і ўпершыню ў нашай краіне. На адкрыцці канферэнцыі прысутнічаў і Кіраўнік дзяржавы. Спецыялісты падкрэсліваюць - гэты форум не проста перамовы двух соцень урачоў з розных краін свету, але і магчымасць убачыць беларускія бальніцы і пазнаёміцца з падыходамі да працы нашых медыкаў. Эксперты не раз падкрэслівалі высокі ўзровень аховы здароўя ў нашай краіне.