Кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр адкрыўся ў сталіцы пасля рэканструкцыі

10 сентября 2015

Выяўленне, дыягностыка і даследванне. Сёння пасля рэканструкцыі ў сталіцы адкрыўся кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр. Рамонт пяціпавярховага будынка доўжыўся тры гады. На набыццё новага медыцынскага абсталявання затрачана 109 мільярдаў рублёў. Дзякуючы набыткам цэнтр зараз з’яўляецца адным з самых буйных і сучасных не толькі ў сталіцы, а нават у краіне.

Дзякуючы мадэрнізацыі цэнтра палепшыліся магчымасці правядзення ўльтрагукавых даследванняў органаў брушной поласці, сэрца і сасудаў. А ў лабараторыі медыкі маюць магчымасць пракансультавацца ў Інтэрнэце з калегамі.