Конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus пройдзе 22 мая

18 мая 2018

Больш за 300 чалавек будуць спаборнічаць у 37 галінах дзейнасці. Сярод іх - зварачныя работы, электрамантаж, фларыстыка, кузаўны рамонт, аграномія і кандытарскае майстэрства. Конкурсныя пляцоўкі размесцяцца ў Футбольным манежы, комплексе "Фалькон клаб". Цырымоніі адкрыцця і закрыцця пройдуць у спарткомплексе "Веладром". Часткай чэмпіянату стане і міжнародная канферэнцыя.

WorldSkills Belarus пройдзе ўжо трэці раз. Пераможцы рэспубліканскага этапу прадставяць нашу краіну на сусветным чэмпіянаце WorldSkills у Казані ў наступным годзе.