Кандуктараў не будзе - кантралёраў стане больш

29 августа 2014

З панядзелка ў грамадскім транспарце сталіцы кандуктараў не будзе. Аднак кантралёраў стане значна больш. Да апошняга часу ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях прадавалі білетную прадукцыю каля тысячы чалавек. Усім, хто вырашыў працягнуць працу ў Мінсктрансе, прапанавалі розныя варыянты працаўладкавання. Кандуктары могуць стаць кантралёрамі або касірамі. Кантрольна-рэвізійная служба прадпрыемства павялічваецца да чатырохсот чалавек.


Праблем з набыццём праязных білетаў у жыхароў сталіцы ўзнікнуць не павінна. Пасажыры могуць набыць талоны у кіёсках Мінсктранса і Белсаюздрука, а таксама на пошце, у метро, у магазінах і ў вадзіцеляў.