Камунальны аўтапарк сталіцы папоўніцца

20 ноября 2019
Вуліцы Мінска гэтай зімой будуць чысціць яшчэ 89 адзінак тэхнікі. Камунальны аўтапарк сталіцы да канца года папоўніцца снегапагрузчыкамі, трактарамі, дарожнымі машынамі. Гэта дазволіць максімальна хутка і эфектыўна рэагаваць на любыя змены пагодных умоў надвор’я. Ужо заўтра мінусавая тэмпература і штармавое папярэджанне. Да працы ў зімовы перыяд падрыхтавалі больш як 700 машын.