Камунальныя паслугі будуць расці ў адпаведнасці з ростам заработных плат

23 мая 2015

Падчас рэфармавання сістэмы ЖКГ плануецца зрабіць разлікі па камунальных плацяжах больш празрыстымі, а таксама аблегчыць жыроўкі, выключыўшы з тэхабслугоўвання дамоў некаторыя віды паслуг, якія будуць датавацца дзяржавай. На семінары для прадстаўнікоў абласных служб ЖКГ абмеркавалі маючае адбыцца рэфармаванне ўсёй сістэмы: рэструктурызацыю жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, стварэнне адзінай дыспетчарскай службы і новых форм працы з насельніцтвам.

Прыняцце адзінай канцэпцыі функцыянавання сістэмы ЖКГ плануецца абмеркаваць 5 чэрвеня на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.