Колаў менш – небяспекі больш! - акцыя сталічнай ДАІ

26 апреля 2013

Колаў менш - небяспекі больш!. Менавіта пад такім дэвізам сёння праходзіць акцыя сталічнай ДАІ.  Асаблівая ўвага надаецца вадзіцелям матацыклаў і скутараў.


Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Асноўныя парушэнні, якія мы фіксуем, гэта язда без шлема, язда без уключанага блізкага святла фар, а таксама праходжанне тэхагляду. Безумоўна, вельмі многія парушаюць хуткасны рэжым. Таму на гэтым дні бяспекі, а таксама кожны дзень, супрацоўнікі сталічнай ДАІ папярэджваюць  байкераў: Будзьце ўважлівыя на дарозе і не парушайце правілы дарожнага руху!.


Нярэдка ў спіс парушальнікаў трапляюць і веласіпедысты. Таму  супрацоўнікі ДАІ папярэджваюць, што іх транспартныя сродкі павінны адпавядаць усім патрабаванням бяспекі дарожнага руху.