Кнігі канца 18-га стагоддзя перадалі ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а дзе іншыя экзэмпляры збору Храптовічаў?

26 февраля 2023

Звернемся да духоўнага і ўзвышанага - да культуры! Элітны "французскі" камзол беларускага магната вярнуўся дахаты!  Два выданні на вагу золата са знакамітага збору Храптовічаў - зараз ва ўласнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кнігі канца 18-га стагоддзя перадалі спадчыннікі памерлага нямецкага афіцэра. Дзякуючы пасольству Беларусі ў Германіі зараз нашы даследчыкі могуць пачытаць занатоўкі Пятра I і англійскага палкаводца Джона Чэрчыля. Здавалася б, прычым тут Украіна?

Вельмі незвычайны лёс кніг - у рэпартажы Лідзіі Заблоцкай.