Ключы ад новых кватэр ва Ушачах атрымалі 40 сем'яў

3 января 2017

Пяціпавярхоўка  па вуліцы Віцебскай   вырасла за 7  месяцаў.  Будаўніцтва вялося з дзяржаўнай падтрымкай. Навасёлы - грамадзяне, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў,  і шматдзетныя сем'і. Сямі з іх  дзяржава пакрыла поўны кошт жылля.

Віцебская вобласць выканала план уводу жылля ў 2016-м. За год у рэгіёне збудавана  парадку трохсот тысяч квадратных метраў жылля.  Значная частка кватэр пабудаваная ў райцэнтрах і аграгарадках.