Клуб караванераў з’явіцца ў сталіцы

22 апреля 2013

Грамадскае аб’яднанне будзе складацца з сямі дзясяткаў беларускіх сем'яў, якія падарожнічаюць на сваіх аўтамабілях і аўтадамах,  інакш кажучы, караванах. Ідэю падтрымала Міністэрства спорту і турызму. У найбліжэйшы час будзе наладжаны дыялог з мясцовымі ўладамі аб выдзяленні зямельных участкаў пад будаўніцтва кемпінгаў для аўтатурыстаў.