Кінатэатр пад адкрытым небам, інтэрактыўныя зоны і кіламетр гандлёвых радоў ужо чакаюць на фестывалі "Александрыя збірае сяброў"

8 июля 2023

У Шклоўскім раёне 8 ліпеня стартуе самы душэўны фестываль лета - "Александрыя збірае сяброў". Арганізатары пастараліся, каб свята запомнілася гасцям - прыгатавалі забавы на любы густ і ўзрост.

На беразе Дняпра чакаюць рэкордную колькасць удзельнікаў, нават з самых далёкіх куткоў Расіі. Андрэй Ястрабаў расказаў, якім будзе Купалле.

Рамеснікі рэгіёнаў Беларусі, з Расіі - тут сабраліся каля сотні майстроў, а яшчэ лепшыя артысты Саюзнай дзяржавы. Гандлёвыя рады працягласцю кіламетр ужо разгарнуліся на беразе Дняпра, які злучае Копысь і Александрыю.

Прадпрыемствы-брэнды Беларусі гатовыя пачаставаць сваёй прадукцыяй, у тым ліку самым смачным хлебам. Народныя калектывы закруцяць карагоды ля кожнага падворка, а майстры раскрыюць сакрэты ўнікальных рамёстваў.

Увечар паводле добрай традыцыі ўдзельнікаў і гасцей свята сагрэе купальскае вогнішча, а разагрэе начная дыскатэка. Александрыя будзе гуляць давідна. Зараджайце тэлефоны, каб зараду хапіла на ўсе сэлфі.