Кінатэатр “Перамога” бярэ летні адпачынак

6 июня 2015
Сталічны кінатэатр “Перамога” бярэ летні адпачынак на рэканструкцыю з 8 ліпеня да 1 кастрычніка. За гэты час кінатэатр пяройдзе на лічбу. Такім чынам, усе сталічныя кінатэатры будуць пераабсталяваны. Будынак “Перамогі” - помнік архітэктуры сярэдзіны XX стагоддзя. Ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Каб захаваць аўтэнтыку, спецыялістам давядзецца правесці рэстаўрацыю фасада і памяшканняў кінатэатра.