Кім Брэйтбург сёння ў Актуальным інтэрв'ю

10 октября 2013
Кампазітар, на рахунку якога больш як 600 песень. Прадзюсар, які даў дарогу ў шоу-бізнес братам Меладзэ і Мікалаю Трубачу, групам Брава і Прэм'ер-міністр. Яго песні - заўсёды ў першых радках хіт-парадаў. Яго праекты - на тэлебачанні і ў тэатры. Аўтар шоў Народны артыст, Сакрэт поспеху, Фактар А. Неаднаразовы лаўрэат тэлефестывалю Песня года і пастаянны ўдзельнік Славянскага базару ў Віцебску. Прадзюсар Руслана Аляхно і аўтар песень для Ірыны Дарафеевай. У беларускіх ВНУ - яго майстар-класы, на сцэне - яго мюзікл Блакітная камея. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі - Кім Брэйтбург - сёння ў Актуальным інтэрв'ю у рамках інфармацыйнага канала Панарама.