Х-Factor: за дзевяць гадзін праслухоўвання на тэлекастынгу настаўнікі пачулі галасы трох дзясяткаў удзельнікаў

11 августа 2021

У Мінску стартавалі здымкі тэлекастынгаў на Х-Factor! За дзевяць гадзін праслухоўвання  настаўнікі пачулі галасы трох дзясяткаў удзельнікаў. 

Здымкі тэлекастынгаў праекта Х-Factor праходзяць на базе "Беларусьфільма"

Усяго ж больш за 300 артыстаў-пачынальнікаў напярэдадні змаглі атрымаць права праспяваць на сцэне талент-шоу. І не толькі выканаць песню - пачуць канструктыўную крытыку ад чацвёркі суддзяў. Дыялог  без падрыхтаваных загадзя сцэнарыяў, у шоу выключна імправізацыя. За эмоцыямі і настаўнікаў, і артыстаў, і іх груп падтрымкі сочаць адначасова 20 камер.  

Прэм'ерны паказ тэлекастынгаў Х-Factor - 2 кастрычніка

Паўторная зорная гадзіна, толькі ўжо на тэлеэкранах краіны, чакае ўдзельнікаў  2 кастрычніка. Гэта дзень прэм'еры тэлекастынгаў на "Беларусь 1". Дзённікі праекта выйдуць у эфір яшчэ раней - 18 верасня.