"Х-Factor у Беларусі" у трэндах YouTube

22 октября 2021
Беларуская версія Х-Factor у трэндах YouTube! Выпускі - у топ-10 прагляданых ролікаў. Паводле свежай статыстыкі, за апошні месяц талент-шоу праглядзелі звыш 1 370 000 тысяч разоў. За праектам сочаць у Расіі, Украіне і Казахстане. Сярод інтэрнэт-гледачоў больш за ўсё аўдыторыі ва ўзросце ад 35 да 54 гадоў! А ахоп краін - амаль 50! У найбліжэйшыя выхадныя чакаем падвойную дозу вядомых песень і скандальных абмеркаванняў. Выпускі традыцыйна ў суботу і нядзелю. Пакуль пуцёўкі ў трэніровачны лагер атрымалі паўсотні ўдзельнікаў, якія "зачапілі" зорных гуру шоу-бізнесу. У другі тур прайшлі супрацоўнікі ЖКГ, дапаможныя рабочыя і шматдзетны бацька. Для кожнага гэта трыумфальны дэбют.


Шоу "Х-Factor у Беларусі" - у суботу і нядзелю ў 20:45 


Ужо заўтра даведаемся, чаму Сярога нечакана пакінуў здымачную пляцоўку Х-Factor і хто зноў выкліча мурашкі Вольгі Бузавай.  Нагадваем, што "Панарама" заўтра ў 8 вечара. Адразу пасля даём старт пошуку Х-фактару. Не прапусціце шоу талентаў і ў нядзелю. Вынікі тыдня падвядзём у "Галоўным эфіры" у 19:30, а час Х-Factor нязменны - у 20:45.