Кожны беларус мог пагутарыць з кіраўніком Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

23 июня 2014

За гадзіну гарачай лініі Андрэй Швед адказаў больш як на дзясятак пытанняў, а самыя праблемныя ўзяў пад свой асабісты кантроль. Адзначым, што дыялог з насельніцтвам прайшоў напярэдадні прафесійнага свята экспертаў. Год таму ўказам Кіраўніка дзяржавы быў створаны дадзены камітэт.


З якімі вынікамі супрацоўнікі ведамства падыходзяць да гадавіны - ведае Юрый Шаўчук.


Першыя пытанні ў адрас старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз паступілі задоўга да пачатку гарачай лініі. Звароты прыйшлі па Сусветнай павуціне. Сімвалічны характар гэта набыло, калі Андрэя Шведа спыталі аб экспертызах злачынстваў, учыненых у Інтэрнэце. Як аказалася, пытанне актуальнае, як ніколі, бо наша краіна адзін з лідараў па рассыланні спаму ў віртуальнай прасторы.


Андрэй Швед, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі: Камп'ютарна-тэхнічныя экспертызы даволі часта запатрабаваныя. Я хачу сказаць, што іх прызначаецца даволі шмат. У нас вялікая нагрузка па гэтых экспертызах. Зараз мы пашырылі штаты, абнавілі абсталяванне.


Асаблівую ўвагу галоўны эксперт Беларусі надаў пытанню аналізу ДНК. Толькі за апошні год гэта працэдура дапамагла расследаваць больш за 1800 правапарушэнняў. Падазроных знаходзілі нават па кроплях крыві, якія яны пакідалі на месцы злачынства. Усе выкрытыя зламыснікі былі ў так званай базе ДНК. Дарэчы, сёння ў гэты рэгістр занесена больш за 135 тысяч чалавек.


Андрэй Швед, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі: За гэты прамежак часу вырашаны шматлікія хранічныя праблемы, якія дзесяцігоддзямі назапашваліся ў сферы судовай дзейнасці. Упершыню за ўсе гады выйшлі ў рэжым працы, калі ў месячны тэрмін праводзіцца 98% экспертыз.


І яшчэ адно не менш надзённае пытанне. Аплата расходаў, выдаткаваных дзяржавай на правядзенне экспертыз. Прасцей кажучы, у будучыні асуджаны злачынец павінен будзе сам аплачваць усю суму, выдаткаваную на доказ яго віны. Сёння, толькі паводле самых сціплых падлікаў, на правядзенне экспертыз штогод з бюджэту ідзе каля 250 мільярдаў рублёў. Новы закон дазволіць сэканоміць вялікую частку ад гэтай немалой сумы.


Напярэдадні гадавіны заснавання Дзяржаўнага судовага камітэта Андрэя Шведа спыталі і аб выніках, з якімі яго ведамства падыходзіць да гэтай даты. 50 мільярдаў рублёў сэканомленых сродкаў, абноўленае абсталяванне для даследавання наркотыкаў і мінімальныя тэрміны правядзення экспертызы. Гэта толькі не поўны пералік плюсаў, якія з'явіліся дзякуючы стварэнню новага ведамства.


Акрамя дзейнасці ведамства, людзі цікавіліся і асабістымі пытаннямі. Сярод найбольш частых зваротаў - спрэчныя экспертызы крымінальных спраў, ДТЗ і нават грамадзянскіх іскаў. Самыя складаныя пытанні Андрэй Швед узяў пад свой асабісты кантроль.