Кожныя выхадныя да канца кастрычніка ў сталіцы працуюць сельгаскірмашы

27 сентября 2016

Прадукцыю без нацэнкі прапануюць прадпрыемствы з розных рэгіёнаў. У мінулы ўік-энд ля "Чыжоўка-Арэны" гародніну, мясныя і хлебныя вырабы прапаноўвалі звыш трохсот прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. У верасні мінчане набылі тавараў больш як на тры мільёны рублёў.

У суботу і нядзелю вялікі гандаль запланаваны адразу на дзвюх буйных пляцоўках. Ля "Чыжоўка-Арэны" можна будзе набыць тавары прадпрыемстваў Гомельскай вобласці, а побач з Палацам спорту - прадукцыю фермерскіх гаспадарак з усёй краіны. Пляцоўкі для гандлю з'явяцца і ў кожным раёне сталіцы.