Католікі ўсяго свету святкуюць Уваскрэсенне Хрыстовае

28 марта 2016

Напярэдадні святочныя набажэнствы і асвячэнне велікодных страў прайшлі і ва ўсіх касцёлах Беларусі. Сёння ў прадстаўнікоў другой па велічыні канфесіі краіны пачатак Актавы. Гэтымі днямі ўспамінаюць Фаму Няверуючага, які ўсумніўся ва Уваскрэсенні Хрыста. Усе сем дзён пасля Велікоднай нядзелі лічацца асабліва святочнымі. У храмах ідуць спецыяльныя службы - святарства выступае ў белым адзенні.

Велікодныя святы прадоўжацца 40 дзён і будуць напоўненыя дабрачыннасцю і дабром.