Карта Мінска папаўняецца новымі ўчасткамі і зялёнымі зонамі

24 октября 2016

За выхадныя ў розных раёнах высадзілі больш за тысячу саджанцаў. Рыхтуюцца да зімы і двары з вуліцамі: іх прыводзяць у парадак падчас гарадскіх суботнікаў. Сёлета навінка: у выніку добраўпарадкавання з'яўляюцца алеі з арыгінальнымі назвамі. Аляксей Кандраценка прыняў удзел у генеральным прыбіранні сталіцы.

У сталічнага Лютэранскага сквера - новы выгляд. 20 саджанцаў ліп гарманічна ўпісаліся ў лік дрэў-старажылаў. З гэтага часу гэта міні-алея Міру і згоды. Пасадка, а таксама добраўпарадкаванне самога сквера - справа рук навучэнцаў каледжаў чыгуначнага транспарту і швейнай вытворчасці.

Марына Лістраценка, начальнік аддзела гарадской гаспадаркі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска: "Моладзь падтрымала гэтую добрую традыцыю. Гэта і падтрымка сваіх продкаў, і традыцыя таго, каб пакінуць будучым пакаленням нешта добрае і карыснае".

Яшчэ адну значную зялёную ініцыятыву рэалізавалі недалёка ад Усіхсвяцкай царквы. Невялікая алея на вуліцы Каліноўскага, - дарэчы, гэта таксама ліпы – з гэтага часу, напэўна, стане папулярнай у вясельных картэжаў. Бо гэтае месца так і называецца Алея маладых.

Плённа папрацавалі на суботніку і жыхары Савецкага раёна сталіцы. Халаднаватае надвор'е толькі ўзмацніла жаданне зрабіць вуліцы больш чыстымі і акуратнымі. Тым больш што гэта самы цэнтр Мінска.

Такім чынам, толькі ў гэтым кастрычніку ў кожным раёне сталіцы з'явіцца 4-5 алей. А вось больш буйныя саджанцы зоймуць месца там, дзе лесапаркі пацярпелі ад ліпеньскага ўрагану. Такіх дрэў ужо высадзілі амаль тысячу.

Навесці парадак у сваім двары ці на сваёй вуліцы можна не чакаючы ўік-энда. Ініцыятыву падтрымліваюць камунальныя службы. Яны гатовыя даць інвентар і тэхніку ў любы дзень тыдня.