Якія змяненні чакаюць беларусаў з 1 кастрычніка?

1 октября 2023

Новы месяц традыцыйна прыносіць беларусам шэраг змяненняў.

Ёсць добрыя навіны для медыкаў. Для іх павялічыцца памер некаторых стымулюючых і кампенсуючых выплат. Да 150 працэнтаў акладу паднімуць памер надбаўкі работнікам з вышэйшай немедыцынскай адукацыяй. Гэта, напрыклад, псіхолагі, біёлагі, фізіёлагі, інструктары-метадысты і заолагі. Таксама надбаўку ў памеры паловы акладу будуць зараз атрымліваць урачы-рэабілітолагі. Раней у іх такой выплаты не было.

І з 1 кастрычніка яшчэ на паўгода падоўжаны ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў. Такое рашэнне прыняў Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі. Наземным аўтатранспартам па-ранейшаму можна ўвозіць тавары для асабістага карыстання на суму да 1 тысячы еўра і вагой, якая не перавышае 31 кілаграм. Калі больш - неабходна плаціць пошліну.